У лютым гэтага года кампаніі "Гавары Праўду" спаўняецца 5 гадоў. Гэта нагода пагаварыць пра тое, што атрымалася ў гэтай ініцыятывы за мінулы час, а што зрабіць не ўдалося. "Гавары праўду" ярка праявіла сябе ў нашым рэгіёне, аршанцам вядомыя гэтыя словы.
20 лютага ў пятніцу па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 13 у 17-30 адбудзецца сустрэча лідэра кампаніі Андрэя Дзмітрыева з аршанцамі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход вольны. Акрамя гэтага ўсе жадаючыя могуць задаць свае пытанні Андрэю Дзмітрыеву у каментарах пад гэтым матэрыялам на сайце. 20 лютага ў 17-00 ён адкажа на іх.
Нарэшце, тыя, хто не вельмі ладзіць з Інтэрнэтам, і ў каго няма магчымасці асабіста прыйсці на сустрэчу, могуць асабіста задаць пытанне па тэлефоне ў Оршы 26-48-23. Тэлефон будзе працаваць з 16-30 да 17-30 20 лютага.