Свята пачалося з традыцыйнага шэсця «Сонечны парад» з удзелам байкераў і творчых калектываў вобласці, якое прайшло ад гарадскога Цэнтра культуры да плошчы каля калегіума езуітаў, дзе, уласна, і разгарнулася святкаванне.
Гасцям масленіцы прапануюць пакаштаваць бліны, разнастайных булачак і піражкоў, каўбас, шашлыка. Акрамя гэтага можна набыць сувенірную прадукцыю рэдкіх традыцыйных рамёстваў "Букет Прыдзвіння".
Свята працягваецца і наперадзе гараджан чакаюць народныя гульні-конкурсы, ледзяной слуп, конкурс «Прыгажуня Масленка» і абавязковае спаленне пудзіла Масленіцы.