39-гадовы аршанец, схадзіўшы ў госці, вярнуўся дадому не з пустымі рукамі. Ноўтбук з зарадная прылада, навушнікі і кампутарная мышка сталі здабычай мужчыны.
Злодзея затрымаў нарад Аршанскага аддзела аховы. Шкода склаў 5.350.000 рублёў. Ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе Дэпартамента аховы.
Іншы жыхар горада, паквапіўся на мясную прадукцыю селекцыйна-гібрыднага цэнтра на суму каля 15 мільёнаў рублёў. Склад цэнтра ня быў зачынены, чым 36-гадовы мужчына не прамінуў скарыстацца. Аўтамабіль «Івека» пад яго кіраваннем быў затрыманы супрацоўнікамі Аршанскага аддзела аховы
Ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь.
Аўтамабіль, які перавозіў 39 тон яблыкаў, быў арыштаваны падатковай інспекцыяй Талачынскага раёна сумесна з супрацоўнікамі ДАІ. Дадзены груз, ацэнены на суму 390 мільёнаў рублёў, накіроўваўся ў Мінск без дакументаў, якія патрабуюцца.
Рыхтуюцца матэрыялы для накіравання ў суд. Адказнасць за дадзенае правапарушэнне прадугледжана часткай 4 артыкула 12.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.