15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Фанацкая разборка і крымінал

22.07.2015 19:42

5259 праглядаў, 1 каментар

Для жодзінскіх фанатаў паездка ў Оршу скончылася крымінальнай справай

Бойкі футбольных фанатаў - звычайная справа, але праціўнікі заўсёды імкнуцца не афішаваць свае сутычкі - для гэтага выбіраюць непублічныя месцы, а заявы ў міліцыю адно на аднаго не падаюць. Таму факты боек рэдка даходзяць да праваахоўнікаў. Але перад нядзельным матчам паміж Тарпеда-Белаз і Оршай жодзінскія фанаты настолькі выйшлі за межв няпісаных правілаў, што ў выніку прывяло да завядзення крымінальнай справы за грабёж.

Фанаты, якія мэтанакіравана ехалі на футбол у Оршу патрапілі чыгуначным транспартам, але была і іншая частка "заўзятараў", якім былі цікавыя разборкі з мясцовымі фанатамі. У пошуках прыгодаў гэтыя фанаты, як паведамляюць сведкі, прыехалі ў горад на 6 аўтамабілях. Мясцовых супернікаў жодзінскія пабачылі на вуліцы Савецкай - двое непаўнагадовых фанатаў ФК Орша ішлі па вуліцы ў бок стадыёна. Атрыбутыкі, якая б выдавала іх прыналежнасць да фанацкага руху, на хлопцах не было, але адзін з іх нес вялікі барабан, па якім жодзінцы і палічылі маладзёнаў за сваіх супернікаў. Каля прыпынку "Дзіцячы садок" тарпедаўцы прыпыніліся і групай накінуліся на аршанцаў. У сваёй зводцы міліцыя паведамляе, што нападнікаў было двое, сведкі гавораць пра большую колькасць "байцоў". Нападаючыя павалілі аднаго з аршанцаў на асфальт і пачалі збіваць. Усё здарэнне адбывалася а 14-45 прама на вачах прахожых, якія і выклікалі міліцыю. Пасля экзекуцыі, жодзінцы забралі сабе барабан, залезлі ў заплечнік ахвяры і адтуль дасталі фанацкую атрыбутыку - шарф колераў клуба, майку з адпаведнымі лагатыпамі ды іншую дробязь. Але сярод атрымбутыкі, якую нападнікі забралі ў якасці трафеяў з заплечніка, знікла і 110.000 рублёў.

За стырном аднаго з аўтамабіляў сядзела жанчына, якая, спрабуючы хутка з'ехаць, уключыла заднюю перадачу, у той час як кіроўца, які стаяў за ёй, наадварот крануўся наперад - у выніку, у задняга аўтамабіля аказаўся прабіты радыятар. Менавіта па прабітаму радыятару, з якога пацякла вадкасць, міліцыянты вельмі хутка вылічылі кіроўцу аўтамабіля. Каб высветліць іншых удзельнікаў здарэння вялікіх высілкаў прыкладаць не давялося - усё гэта было справай тэхнікі. Ужо на наступны дзень следчы камітэт распачаў крымінальную справу па частцы другой артыкула 206. Падазраваныя - двое жодзінскіх рабочых 1995 і 1993 гадоў нараджэння

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Фанацкая разборка і крымінал

Для жодзінскіх фанатаў паездка ў Оршу скончылася крымінальнай справай

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение