Дзве тоны сыру «Кантарыя» вытворчасці Аршанскага малочнага камбіната адправіў са смаленскай мяжы назад у Беларусь Рассельгаснагляд, паведамляе прэс-служба ведамства.
Падчас ветэрынарнага кантролю на прапускным пункце «Чырвоная горка» тавару спецыялісты Рассельгаснагляду заўважылі, што дата вырабу і назва вытворцы, заяўленыя ў сертыфікаце, не адпавядаюць фактычным.
«Груз ў прысутнасці прадстаўнікоў дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь 20 верасня 2015 вернуты адпраўніку», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.
Ясь
Зусім з катушак паехалі, нашы любімыя суседушкі) Хутка будуць зямлю жаваць. Галоўнае, каб Пуцен жыў. Як сказала адна бабуля з Крыма: "у г**не, затое ў Расеі!"