12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Аршанскія ІП плануюць пратэст

23.05.2016 09:50

3953 прагляду, 35 каментароў

На цэнтральным рынку Оршы 31-га траўня адбудзецца мітынг салідарнасці з прадпрымальнікамі.

У апошні дзень вясны, 31-га траўня, у Оршы адбудзецца мітынг салідарнасці з прадпрымальнікамі. ІП незадаволеныя ўмовамі, у якія іх ставіць дзяржава. Гэта звязана з сертыфікатамі на прадукцыю. У выніку прадпрымальнікам забаронена рэалізоўваць прадукцыю без належным сертыфікатаў.

ІП узімку хадзілі у райвыканкам, пісалі звароты і два месяцы не выходзілі на працу, і цэнтральны рэчавы рынак быў пусты. Аднак затым гандляры вярнуліся на свае месцы, бо іх грашовыя запасы істотна зменшыліся і таксама яны не бачылі імгненнага выйся з сітуацыі, у якой апынуліся.

Аднак цяпер яны зноў выходзяць на пратэсты. Падобныя акцыі пачаліся па ўсёй Беларусі. Мітынгі прадпрымальнікаў адбыліся ў Барысаве, Маладзечне і Жодзіне, у Жодзіне на акцыі быў затрыманы шэраг актывістаў, як паведамляла "Радыё Свабода". 4 чэрвеня мітынг запланаваны ў Баранавічах, а 31 траўня ён адбудзецца ў Оршы.

14 снежня на форуме прадпрымальнікаў у Менску многія ІП заявілі аб намеры вымушана прыпыніць сваю працу з 1 студзеня 2016 года ў сувязі з аб'ектыўнай немагчымасцю выканання патрабаванняў указа № 222 і тэхнічнага рэгламенту. Згодна з указам № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці, з 1 студзеня 2016 г. ІП павінны будуць рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі.

Вось мітынг аршанскіх прадпрымальнікаў праз некалькі дзён пасля Новага года на самым рынку. У канцы студзеня ІП пратэставалі ўжо каля Аршанскага райвыканкама.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанскія ІП плануюць пратэст

На цэнтральным рынку Оршы 31-га траўня адбудзецца мітынг салідарнасці з прадпрымальнікамі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение