Жыхарка Оршы Наталля Мішук купіла білет 735 тыража "Ваша лато" (тыраж праходзіў больш чым 10 тыдняў таму). Квіток лёг на паліцы дома і гаспадыня пра яго, проста, забылася. Пасля розыгрыша тыража прайшоў месяц, калі жанчына ўзгадала пра латэрэю і праверыла білет у банку. Здзіўленню і радасці не было межаў. Цэлы месяц на хатняй паліцы без справы ляжаў квіток з выйгрышам на суму 25 мільёнаў рублёў.
На фота: пляменніца пераможцы Елізавета