Ужо ў ліпені ільняныя джынсы з'явяцца ў продажу. Старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык адзначыў, што пакупнікам не варта чакаць нізкіх коштаў на такую прадукцыю. Звычайна адзенне з ільна каштуе нямала, аднак узамен пакупнік атрымлівае якасць. Таму джынсы з ільна будуць каштаваць даражэй за баваўняныя, іх кошт будзе сягаць да мільёну рублёў. Аднак наўрад ці перавысіць мільён.
Спачатку планавалася рабіць джынсы з чыстага ільна, аднак затым яго разбавілі на 1/3 бавоўнай, што дазволіла зрабіць матэрыял больш танным. На ручныя аперацыі беларускія джынсы будуць вазіць у Туркменістан. Тканіна распрацоўвалася ў Оршы каля 7 гадоў і цяпер гатовая да прэзентацыі.