06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Дзіцячую пляцоўку будуйце самі

20.06.2016 15:58

3551 прагляд, 5 каментароў

Прыкладна такі адказ атрымалі жыхары дамоў № 14 і 14а па вуліцы Сямёнава ў Оршы

Гэта гісторыя пачалася з таго, што некалькі жыхароў дамоў па вуліцах Сямёнава і 60 год БССР у Оршы звярнуліся ў Аршанскі райвыканкам з просьбай стварыць пляцоўку для дзіцячых гульняў, дзе дзятва з бліжэйшых дамоў змагла б бяспечна і недалёка ад месца жыхарства праводзіць свой час. Нягледзячы на ​​тое, што мікрараён пабудаваны больш за 30 гадоў таму, каля некаторых дамоў зусім няма дзіцячых гульнявых пляцовак, дзе дзеці маглі б бяспечна гуляць і праводзіць вольны час. З-за гэтага частка дзяцей сыходзіць гуляць далёка ад дома, што вядома ж турбуе бацькоў.

У канцы траўня на месцы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі аддзела архітэктуры і ЖЭУ-4, якія на ўсе пытанні і просьбы адказвалі адной адзінай фразай "Грошай няма, зусім няма, будуйце самі за свае сродкі". Прыкладна такі ж адказ утрымліваўся і ў афіцыйным адказе, падпісаным намеснікам старшыні райвыканкама А.І.Пальвінскім.

Такая пазіцыя чыноўнікаў выклікала ў жыхароў пытанні. Зразумела, часы цяпер не самыя лёгкія, але ж райсавет прыняў бюджэт Аршанскага раёна, сродкі на добраўпарадкаванне вылучаныя. Чаму ж па словах чыноўнікаў "грошай няма зусім"? Па-другое, у адпаведнасці з Пастановай міністэрства ЖКГ №16 ад 20.04.2005 са зменамі і дапаўненнямі, добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак як раз і адносіцца да выдаткаў, выконваемых за бюджэтныя сродкі.

Адзін з жыхароў пракаментаваў гэтую сітуацыю так: калі камунальнікі кажуць, што яны наогул нічога не могуць зрабіць, дык няхай складаюць з сябе паўнамоцтвы. Навошта яны патрэбныя ў такім выпадку. А за заашчаджаную іх зарплату як раз і можна пабудаваць дзіцячую пляцоўку. І нават не адну.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзіцячую пляцоўку будуйце самі

Прыкладна такі адказ атрымалі жыхары дамоў № 14 і 14а па вуліцы Сямёнава ў Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение