Дзяржава актыўна дэкларуе сваё разуменне праблемаў моладзі і шырокую падтрымку моладзі. Пры кожным выканкаме ёсць сектары па моладзі, якія яшчэ пару год таму былі асобнымі аддзеламі. Існуе некаторая інфраструктура - спартовыя, культурныя, камерцыйныя установы арыентаваныя на моладзь.
Але калі размаўляеш з маладымі людзьмі, то часцей за ўсё можна пачуць скаргі на адсутнасць магчымасцяў якаснага адпачынку, на тое, што "няма чым заняцца". Чаму ж так адбываецца?
Па-першае, у Беларусі ўвогуле не практыкуецца вывучэнне патрэбаў насельніцтва, асобных групаў насельніцтва. Па-другое, большасць чыноўнікаў у Беларусі не маладыя і ўяўленне пра патрэбы моладзі маюць толькі са сваіх успамінаў. Вось і атрымліваецца, што з аднаго боку на работу з моладзю выдзяляюцца дзяржаўныя рэсурсы, а з другога боку моладзі ўсё адно няма чым заняцца. Так, у горадзе практычна не праводзіцца мерапрыемстваў для адпачынку маладых сем'яў. Амаль няма мерапрыемстваў арыентаваных на асобныя моладзевыя субкультуры і г.д.
Каб паспрабаваць змяніць сітуацыю наш сайт супольна з Моладзевым аб'еднаннем "Звяз" у суботу правядзе круглы стол на тэму моладзевага дасуга. Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца ўсе ахвотныя - уваход вольны і не патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Распачнецца круглы стол у суботу 2 ліпеня а 18-00 па адрасе вул. Чырвонаармейская, 13. Нагадаем, што ў той жа дзень па тым адрасе пройдзе яшчэ і трэнінг для актыўных жанчынаў.