Імя Ігара Грышанава вядома на Аршаншчыне шматлікім. Нястомны старэйшына вёскі Стаўры не дае спакою чыноўнікам, пастаянна патрабуючы ад іх выканання сваіх абавязкаў то па рамонце дарогі, то па акосам травы, то па добраўпарадкаванні могілак, то па зборы смецця і г.д. Чалавек ён вельмі неабыякавы, калі ўжо возьмецца за вырашэнне нейкай праблемы, то не кіне яе на паўдарозе. Мясцовае начальства яго за гэта не любіць, а жыхары сваёй вёскі, наадварот, цэняць і паважаюць.
Ігар Грышанаў збіраецца балатавацца па Аршанскай - Дняпроўскай акрузе № 26, у склад якога ўваходзіць увесь Аршанскі раён і частка горада Оршы.