Расея працягвае нарошчваць сваю вайсковую магутнасць. Пад словамі аб абароне ад “агрэсіі НАТО” усходні сусед разгорне новую мотастралковую дывізію ў 110 кіламетрах ад мяжы з Беларуссю. Яна будзе знаходзіцца пад горадам Ельня. Генштаб войскаў РФ абвясціў, што канчаткова дывізія будзе разгорнута да сярэдзіны 2017 года і ўвойдзе ў склад 1-й танкавай арміі. Дывізія будзе складацца з 10 тысяч байцоў. У складзе злучэння будзе тры мотастралковых палкі і адзін танкавы, самаходны артылерыйскі і зенітны ракетны палкі, паведамляе агенцыя ТАСС. Таксама ў дывізію ўключаць падраздзяленні забеспячэння.
Раней стала вядома пра стварэнне базы ў Клінцах Бранскай вобласці, якія знаходзяцца непадалёк ад Гомельскай вобласці Беларусі.