Мы наведалі тры самыя папулярныя кропкі ў цэнтры, якія спецыялізуюцца на таварах "усё для дома": "5 элемент", "Фаварыт" і "Універмаг".
Краму "5 элемент", якая знаходзіцца побач з прыпынкам "МТК", у бліжэйшы час можна прапусціць, бо там настольных лампаў зараз няма.
У краме "Фаварыт" выбар настольных ламп даволі сціплы. Некалькі відаў, якія нават не закрываюць увесь прылавак, прадстаўлена непасрэдна саміх настольных ламп. Тут ёсць і класічныя за 18.70 руб.. Ёсць настольныя ламны, у якіх можна рэгуляваць вышыню. А ёсць нават лампы з гадзіннікам. Прадстаўлена некалькі варыянтаў начнікоў. Начнікі для дзяцей можна знайсці да 10 руб.. Самыя дарагія лампы - 40.60 руб..
У краме "Універмаг" самы вялікі выбар настольных ламп і начнікоў. Тут прадстаўлены і класічныя лампы, і прыгожыя абажурныя начнікі. Самая танная настольная лампа - 14.30 руб., самая дарагая - 81.48 руб..
Такім чынам, танны дзіцячы начнік можна набыць у "Фаварыце", найбольшы выбар ва "Універмагу".