У сёняшняй сітуацыі (крызіс, падатак на дармаедства, усё больш масавыя звальненні з прадпрыемстваў і г.д.) пытанне пошуку вакансіяў стала вельмі актуальным і наш рэгіён тут зусім не выключэнне. У сувязі з гэтым, на нашым сайце мы запусцілі новы раздзел - работа.Выйсці на яго можна націснуўшы "Праца" ў верхнім камандным радку сайта.
Абнаўленні раздзела аўтаматычна адбываецца некалькі разоў на суткі, прычым, патрапляе ў раздзел як інфармацыя з дзяржаўнай службы занятасці, так і ад асобных працадаўцаў, якія могуць самастойна размяшчаць інфармацыю праз сайт regiony.by. Менавіта ў супрацоўніцтве з гэтым сайтам мы і запусцілі дадзены раздзел, але да нас патрапляюць толькі тыя вакансіі, якія маюць прамое дачыненне да Оршы і рэгіёна.
У раздзеле вам прапануецца найбольш важная інфармацыя: работа, якая прапаноўваеца, назва арганізацыі-працадаўцы, прыблізны заробак. Калі ж вам патрэбна будзе больш інфармацыі пра вакансію, то націскайце на яе і сістэма перавядзе вас на regiony.by, дзе вы пабачыце больш патрабаванняў ад працадаўцы і кантакты.
Таксама у раздзел "Работа" можна перайсці праз вось гэтую спасылку.