12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

ІП аштрафавалі на 440 даляраў

31.07.2016 09:14

2896 праглядаў, 17 каментароў

Суд над прадпрымальнікам скончыўся буйным штрафам у 440 даляраў.

Суд Аршанскага раёна і горада Оршы разгледзеў у пасяджэнні адміністратыўную справу прадпрымальніка з Барысава Алеся Абрамовіча. Планавалася, што суд будзе разглядаць і дзеянні Алеся Макаева, аднак той не прыехаў на пасяджэнне суда, таму яго справа будзе разгледжана пазней.

18 чэрвеня Абрамовіч і Макаеў прыехалі ў Оршу і правялі сустрэчу з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на якой выказвалі пратэст з указам прэзідэнта №222 і іншымі дырэктывамі адносна індывідуальных прадпрымальнікаў. За гэта ўлады абвінавацілі Абрамовіча і Макаева ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Пасяджэнне праходзіла так, як часта праходзяць рэзанансныя суды ў Беларусі. Амаль усе месцы былі занятыя прадпрымальнікамі, якіх вельмі настойліва запрашалі на суд і якія не палічылі патрэбным адмовіцца. Таксама ў судзе прысутнічалі як мінімум два супрацоўнікі КДБ, іх апазналі актывісты, якія прыйшлі ў залю падтрымаць Алеся Абрамовіча. Калі актывісты, сярод якіх быў і колішні палітзняволены і прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, запатрабавалі больш вялікую залу, каб змясціць там усіх жадаючых, суддзя адмовіла ў гэтым хадайніцтве. У каментары для "Хартыі 97" Мікалай Аўтуховіч зазначыў:

Нельга было ў судзе кваліфікаваць дзеянні Макаева і Абрамовіча як удзел у мітынгу. Тады, у чэрвені, ішла праца аргкамітэта па стварэнні незалежнага прафсаюзу прадпрымальнікаў, і на руках у іх былі пасведчанні членаў аргкамітэта. Нават сведка з боку міліцыі адзначыў, што мітынгу ён не заўважыў, а Макаеў проста размаўляў з прадпрымальнікамі.

Суд апытваў удзельнікаў сустрэчы з Абрамовічам і Макаевым, некаторыя з іх бачылі проста прысутнасць міліцыянтаў і прадпрымальнікаў, а адзін з ІП прыйшоў у суд без пашпарту, які сведчыць пра асобу. Такім чынам, у судзе пасля апытання шматлікіх сведак не было адназначна даведзена, што сапраўды адбыўся мітынг прадпрымальнікаў. Тым не менш суд Оршы і Аршанскага раёна вынес абвінаваўчую пастанову Алесю Абрамовічу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і прысудзіў яго да штрафу ў 42 базавыя велічыні, што ў пераводзе на цвёрдую валюту складае 400 даляраў ЗША. Суд над Алесем Макаевым адбудзецца пазней, магчыма, завочна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: ІП аштрафавалі на 440 даляраў

Суд над прадпрымальнікам скончыўся буйным штрафам у 440 даляраў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение