У нашым горадзе зафіксавана ўжо некалькі выпакаў такога падману. Асабліва лёгка падман адбываецца ў маршрутных таксі, дзе кіроўцы мала ўглядаюцца ў тое якія грошы ім даюць. Прычым, у дадзеным выпадку ахвярай падману могуць стаць як сам маршрутчык, так і пасажыр. Але такія ж выпадкі заўважаліся і ў крамах.
Падманшчыкі карыстаюцца тым, што новы металічны беларускі рубель вельмі падобны па выгляду на рубель расійскі. І адпаведна, разлічваючыся, вельмі лёгка сунуць замест беларускага металічнага рубля, які "па-старому" каштуе 10.000 сунуць сярод іншага расійскі рубель, які "па-старому" каштуе каля 300 рублёў. У выніку "навар" ці страта складуць 9.700. Здавалася б не шмат, але і прыцягнуць да адказнасці падманшчыка будзе ўсё адно складана - заўсёды можна апраўдацца тым, што ты памыліўся сам.Таму даход у падманшчыкаў можа быць стабільны
Адзіны метад як не патрапіць на падман - уважліва разглядаць металічныя рублі. Не зважаючы на падабенства, у іх ёсць і прынцыповая розніца: розныя ўзоры побач з лічбай "1", беларускі рубель больш "тоўстае" рабро (бок манеты). А найбольш надзейна, перавярнуць рубель гербам уверх і паглядзець герб якой краіны на ім.