Ліпень гэтага года апынуўся шчодры на цяпло і вільгаць. Сярэдняя тэмпература месяца ў Оршы склала 19,5 градуса, што прыкладна на 2 градусы вышэй за норму, ападкаў выпала 93 мм., што прыкладна адпавядае норме. Днём 13 ліпеня ў заходняй частцы горада і на раёне адзначаўся ўраган.
Парадавалі цяплом і першыя дні жніўня. У суботу 6 жніўня захаваецца спякотнае надвор'е, пераважна без ападкаў. Днём паветра прагрэецца да 27-30 градусаў цяпла. А вось ужо ў панядзелак 7 жніўня халодны фронт з захаду зменіць надвор'е. Пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі, і пасвяжэе днём да +17...+ 20 градусаў. У панядзелак дажджы спыняцца, але надвор'е захаваецца прахалодным.
Тэмпература вады ў Дняпры ў Оршы +23 градуса, узровень вады высокі - 221 см. вышэй ардынару.