Аршанец Андрэй Максімыч паспяхова схадзіў у грыбы. З ягадамі. І цяпер мае чым пахваліцца на вуліцы роднай Раніцы. А пры добрым раскладзе, дык і атрымаць грамадскую дабаўку да пенсіі ў абмен на сваіх красаўцаў. Знайшоў ён іх такіх буйненькіх ды чысценькіх, маўляў, у балоце. Ня сорамна і людзям на вочы паказацца і папазіраваць перад аб’ектывам.
А калі ёсць буйныя чыстыя грыбы, ды досыць ацаляючых лясных ягад – дык ужо і не такім катастрафічным падаецца мор буйной рыбы ў бацьку-Дняпры…