12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Як аршанец просіць грошы ў Віцебску

19.08.2016 17:32

3299 праглядаў, 3 каментара

34-гадовы аршанец Аляксандр стаў інвалідам і вымушаны прасіць грошы ў мінакоў у Віцебску.

Ля перахода ў гандлёвы цэнтр Марка-Сіці ў Віцебску сядзіць 34-гадовы хлопец Аляксандр Шынкевіч. Яго сумную гісторыю распавёў "Віцебскі кур'ер". Аднойчы хлопец, які нарадзіўся ў Оршы, атрымаў цяжкую траўму. Здарылася гэта ў расейскім Санкт-Пецярбургу, дзе ён пэўны час жыў з жонкай і дачкой. На 8-га сакавіка ён стаяў са сваім сябрам на прыпынку, паслізнуўся аб бардзюр і левая нага з'ехала пад колы тралейбуса.

Чатыры адкрытыя пераломы, і ў выніку Аляксандр адправіўся ў клініку ваенна-палявой хірургіі. нагу там сталі аднаўляць, перасадзілі скуру, аднак вярнуць ранейшую рухомасць ужо не было магчымым. Як адзначыў Аляксандр у размове з журналістам газеты, раз на год ён ездзіць на лячэнне ў санаторый у Юрцаве. Аднак эфектыўнага лячэння не атрымлівае. Жыве Аляксандр на 130 рублёў на месяц, менавіта столькі складае ягоная пенсія. Жонка з ім развялася, а колішняя цешча набыла яму квіток з Санкт-Пецярбурга ў родную Оршу. Цяпер інвалід 3-й групы жыве ў Віцебску з дзяўчынай, з якой пазнаёміўся пасля траўмы. Узімку ён жыве "затворнікам" у кватэры, харчуецца пераважна гарохам і макаронай. Працу, нават вартаўніком, пакуль знайсці не атрымліваецца. А максімум, колькі ўдаецца атрымаць за дзень, просячы "міласціну", - 20 рублёў. Гэтага хапае, каб купіць ежы.

Цалкам матэрыял можна прачытаць на сайце "ВК".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як аршанец просіць грошы ў Віцебску

34-гадовы аршанец Аляксандр стаў інвалідам і вымушаны прасіць грошы ў мінакоў у Віцебску.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение