12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Як цкуюць актывіста

19.08.2016 21:00

4637 праглядаў, 12 каментароў

Абараняць правы людзей, быць грамадскім актывістам у Беларусі, - вельмі і вельмі нялёгкая місія.

Такія людзі сустракаюць наймагутнейшы супраціў чыноўніцкага апарату, які парой пераходзіць усе рамкі. Пра гэта сведчыць гісторыя старэйшыны вёскі Стаўры Ігара Грышанава.

У 2014 годзе ў вёсцы Стаўры закрылі клуб. Ігар Грышанаў папрасіў, каб будынак гэтага пустога клуба аддалі яму, пісаў у розныя інстанцыі, каб клуб захаваць. Замест гэтага кіраўніцтва птушкафабрыкі цынічна аб'явіла будынак клуба аварыйным, які быў пабудаваны нібыта яшчэ ў 1935 годзе і знесла яго. На самай справе клуб быў пабудаваны ў канцы васьмідзесятых. Лепш будзе, калі не дастанецца нікому, вырашылі мясцовыя чыноўнікі.

У красавіку 2015 супраць Грышанава расклеілі ўлётку, якая зневажае яго гонар і годнасць. Зроблена гэта было перад сходам жыхароў Стаўроў, на якім яго жыхары вёскі 30 красавіка усё роўна аднагалосна 32 галасамі абралі старэйшынай. Чыноўнікі ж да гэтага часу гэты выбар вяскоўцаў адмаўляюцца прызнаваць.

Улетку 2015 года сельвыканкам беспадстаўна адмовіў Грышанаву ў выдзяленні зямлі насупраць дома для будаўніцтва альтанкі для вяскоўцаў на месцы прыпынку аўталаўкі. Восенню 2015 года сельвыканкам прымусіў Грышанава знесці самавольна ўсталяваную альтанку, якая бараніла жыхароў ад дажджу.

Вясной 2016 году старшыня сельвыканкама М.Матвеева напісала ў Аршанскі РАУС заяву аб тым, што Грышанаў нібыта прысвоіў сабе сродкі вяскоўцаў. Неверагодна вымотлівая міліцэйская праверка доўжылася 2 тыдні, былі апытаныя каля 10 жыхароў Стаўроў, ніхто з іх не пацвердзіў абвінавачванні Матвеевай.

Улетку 2016 года Матвеева піша наступную скаргу ў РАУС - нібыта Грышанаў яе абразіў. Ўзбуджаецца адміністрацыйная справа.

Гэты пералік няпоўны. Наша дзяржава пастаянна запрашае інвестараў, ініцыятыўных, дзелавых людзей ўключацца ў вырашэнне эканамічных пытанняў. Толькі вось які дзелавы чалавек вытрымае такое стаўленне да сябе з боку дзяржаўных органаў?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як цкуюць актывіста

Абараняць правы людзей, быць грамадскім актывістам у Беларусі, - вельмі і вельмі нялёгкая місія.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение