Многія настаўнікі патрабуюць наяўнасць друкаваных сшыткаў па свайму прадмету. Але па хіміі спецыяльны друкаваны сшытак павінен быць абавязкова.
Мы наведалі 4 кропкі, дзе можна набыць канцтавары для школы: "Родник", "Книги и канцтовары" (пр-т Тэкстыльшчыкаў, 32), "Кнігі" (ля пр. "Льнокамбінат") і рынак. Ва ўсіх кропках няма сшыткаў для 11 класа.
У крамах "Родник" і "Книги" за друкаваны сшытак па хіміі для 7, 9, 10 класаў вы заплоціце 1,98 руб., а за сшытак для 8 класа - 1,47 руб..
На рынке сшытак для 8 класа каштуе 1,5 руб., для 7,9, 10 - 2 руб..
У краме "Книги и канцтовары" для 7, 9, 10 класаў - 1,9 руб., а для 8 класа - 1,4 руб..
Такім чынам, самыя малыя кошты ў краме "Книги и канцтовары", а самыя вялікія на рынку. Добрага навучальнага года!