У нядзелю, 25-га верасня ў цэнтры Оршы адбылася аварыя з удзелам маршрутнага таксі. Мікрааўтобус "Peugeot", які ехаў па маршруце № 2, сутыкнуўся з легкавіком, які паркаваўся альбо быў прыпаркаваны на вуліцы Леніна цераз дарогу ад абутковай крамы "Мегатоп". Ад сутыкнення легкавы аўтамабіль урэзаўся ў дрэва і яго пярэдняя частка была сур'ёзна дэфармаваная. Пацярпела і маршрутка - ад удару аб легкавік яна пазбавілася левай фары і атрымала пашкоджанні левай часткі. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.
У хуткім часе пасля дарожна-транспартнага здарэння на месцы з'явіліся супрацоўнікі ДАІ, якія прыступілі да высвятлення абставінаў. Дакладная прычына аварыі і ўсе падрабязнасці стануць вядомымі пазней.