18:00

+0

5 м/с

996 гПа

21:00

-1

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

997 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

Орша, Здарэнні

Аршанская псеўдаміліцыя

18.10.2016 20:53

3871 прагляд, 2 каментара

Скончылася расследванне па справе аршанцаў, якія ўдавалі з сябе міліцыянтаў і штрафавалі людзей за прагляд парнаграфіі.

Віцебскія следчыя завяршылі папярэдняе расследванне крымінальнай справы ў адносінах да дзвюх групаў людзей. Трое жыхароў Оршы, адзін Менска і трое грамадзянаў Расеі распрацавалі шкодныя кампутарныя праграмы, якія дасылалі на кампутары і мабільныя прылады грамадзянаў. Пасля гэтага браўзэры блакаваліся, а грамадзянам прысылалася апавяшчэнне з міліцыі пра штраф за прагляд парнаграфічных матэрыялаў.

Насамрэч у Крымінальным і Адміністратыўным кодэксах караюцца рознымі мерамі прадукаванне, распаўсюд парнаграфіі, але ж ніяк не яе прагляд. Многія грамадзяне, відаць, не былі знаёмыя з кодэксамі, і таму ўзялі на веру паведамленне, прысланае ім. У "лісце шчасця", прысланым людзям, гаварылася, што за прагляд порнаматэрыялаў ім неабходна выплаціць на адмысловы рахунак і нумары мабільных тэлефонаў 500-550 тысяч недамінаваных рублёў (50-55 рублёў пасля дэнамінацыі).

Адна група такім чынам забрала 640 мільёнаў недамінаваных рублёў, а другая амаль 30 мільёнаў. Следствам былі сабраныя 39 тамоў справы і ўстаноўлены 120 пацярпелых, але, як падазраюць у міліцыі, махляры пад выглядам міліцыянтаў такім спосабам праз інтэрнэт выцягнулі грошы ў больш як тысячы іншых людзей, якія проста не заявілі ў органы, не звярнуліся да сапраўдных супрацоўнікаў міліцыі. Лідэрам злачыннай групы быў былы студэнт ІТ-спецыяльнасці, які закінуў сваю вну. Пакліканне ён знайшоў у крымінале. Менавіта арганізатар і водца дадзенай злачыннай схемы і быў арыштаваны першым.

Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала дадзеную крымінальную справу ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы. Там і будуць судзіць трох аршанцаў і аднаго менчука. Наконт расейцаў пакуль няма вызначанасці, але іх крымінальная справа вылучана ў асобную вытворчасць, хутчэй за ўсё іншаземныя грамадзяне будуць высланыя на сваю радзіму і суд над імі адбудзецца ўжо ў Расеі.

Дзеянні зламыснікаў кваліфікаваныя па артыкуле "Выкраданне маёмасці шляхам выкарыстання кампутаровай тэхнікі, здзейсненае ў асоба буйным памеры". Санкцыя дадзенага крымінальнага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасцю альбо без пазбаўлення.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанская псеўдаміліцыя

Скончылася расследванне па справе аршанцаў, якія ўдавалі з сябе міліцыянтаў і штрафавалі людзей за прагляд парнаграфіі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение