Учора на сайце " Хартыі -97 " з'явіўся матэрыял: "Сын аршанскага «вертыкальшчыка »трапіўся на карупцыі?" .
Вось яго тэкст :
Вядомая ў вузкім коле фірма «ТопЕвроСтрой» атрымлівала ўсе заказы райвыканкама на будаўнічыя працы.
Праваахоўныя органы ў Оршы схапіліся за галаву, калі толькі першыя вынікі праверкі яе дзейнасці выплылі на паверхню. Як аказалася, фірма гэтая з выгляду нічым не характэрная, якая не мае ў горадзе ні офіса, ні юрыдычнага адрасу, не валодае ніводной адзінкай тэхнікі, каб выконваць нават самыя простыя будаўнічыя работы, рэгулярна аказвалася пераможцам разнастайных тэндэраў у сферы будаўнічых работ, паведамляе крыніца charter97.org .
Чым патлумачыць такое шанцаванне - незразумела. Некаторыя пагаворваюць, што ўсяму прычынай тое, што ўладальнікам вышэйзгаданай фірмы з'яўляецца Хурбатаў Андрэй Іванавіч - сын намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Хурбатава Івана Ігнатавіча.
А тэндэры тыя самыя выглядалі і зусім арыгінальна. Фірма аказвалася пераможцам, але будучы не ў сілах выканаць працы, у якасці субпадрадчыкаў прыцягвала іншыя будаўнічыя арганізацыі, якія таксама ўдзельнічалі ў тых жа самых тэндэрах, але іх чамусьці прайгравалі. У выніку сіламі тых кампаній, што прайгралі, ажыццяўлялася будаўніцтва , а грошы даставаліся фірме Хурбатава.
Праверка выявіла маштабныя факты завышэння расцэнак, аб'ёмаў выкананых работ і правілаў ажыццяўлення гаспадарчых аперацый. Не дзіўна, што па выніках 2012 - 2013 года на асабісты рахунак Хурбатова -малодшага паступіла ад дзейнасці паспяховай фірмы больш за 3 мільярды рублёў заробку.
Дарэчы, а зарэгістравана то самае ПВУП « ТопЕвроСтрой » на хатні адрас у горадзе Мінску, па якім пражывае ... дачка Івана Хурбатова Галіна.
Як стала вядома , аршанскія чыноўнікі і кіраўніцтва вышэйстаячага Віцебскага аблвыканкама зрабілі ўсё магчымае, каб схаваць вынікі бесстаронней праверкі. Ніякіх вынікаў пра яе не прасачылася ў СМІ , маўчаць і прэс -службы Следчага камітэта, міліцыі, пракуратуры . Незалежныя назіральнікі схіляюцца да думкі , што хутчэй за ўсё справа паспрабуюць замяць.
Прачытаць арыгінал можна тут.
Нават , калі палова фактаў карупцыі з матэрыялаў Хартыі - 97- праўда , гэта ў любым выпадку павінна стаць прадметам самага сур'ёзнага разгляду. Сваё слова павінны сказаць праваахоўныя органы. Абавязаная даць тлумачэнні і аршанская ўлада.
У бліжэйшы час мы паспрабуем атрымаць каментары афіцыйных асобаў.