Хаця раніцай 5 снежня дарога была даволі слізкая, у горадзе адбылося не так шмат аварыяў. Так, днём у цэнтры каля былога корпуса педагагічнага коледжа сутыкнуліся машына таксі 157 і легавушка Рэно. Машыны пацярпелі нязначна, але кіроўца засталіся чакаць ДАІ.
Вечарам другая аварыя адбылася ў раёне Чаромушак на вуліцы Міра каля крамы Белвест. Тут сутыкнуліся два легкавіка. Прычым, легкавік Опель схаваўся з месца здарэння, і яго пошукамі зоймецца дарожная інспекцыя.