21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

09:00

-2

5 м/с

980 гПа

Орша, Здарэнні

Асуджаны за тавар

06.12.2016 15:18

3762 прагляду, 8 каментароў

Прагучаў яшчэ адзін судовы прысуд за махлярства, асуджаны 31-гадовы аршанец.

Спецыяліст камерцыйнай фірмы, зарэгістраванай у Менску, прысуджаны да 3-х гадоў калоніі і штрафу за махляства ў дачыненні да працадаўцы. 31-гадовы жыхар Оршы з сакавіка па снежань 2013 года працаваў спецыялістам па оптавым продажы і нанёс фірме матэрыяльную шкоду сваімі дзеяннімі ў 68 мільёнаў недэнамінаваных рублёў (паводле актуальнага курсу – 3,5 тысячы даляраў, паведамляе БЕЛТА). Мужчына-махляр прадастаўляў заведама ілжывыя звесткі пра пастаўку кандытарскіх вырабаў на адрас розных індывідуальных прадпрымальнікаў. Па накладных на прадукцыю ён атрымоўваў самі кандытарскія вырабы ад кіроўцаў фірмы, пасля чаго ўносіў інфармацыю пра дастаўку ў неабходныя для гэтага дакументы. Пры гэтым імёны прадпрымальнікаў былі выдуманыя. Прадукцыяй аршанец распараджаўся як хацеў.

Была пачата крымінальная справа па артыкуле “Махлярства”, і суд Оршы і Аршанскага раёна вынес вырак: 3 гады зняволення ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права працаваць на пасадах, звязаных з захоўваннем ці размеркаваннем матэрыяльных каштоўнасцяў на той жа тэрмін; штраф у памеры 2100 рублёў пасля дэнамінацыі. Акрамя таго, у асуджанага канфіскавана маёмасць. Прычыненая матэрыяльная шкода часткова вернутая.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Асуджаны за тавар

Прагучаў яшчэ адзін судовы прысуд за махлярства, асуджаны 31-гадовы аршанец.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение