21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

09:00

-2

5 м/с

980 гПа

Орша, Здарэнні

Па 25 гадоў

09.12.2016 11:49

4550 праглядаў, 17 каментароў

Амаль праз год следства і суда маладыя людзі, забўшыя мужчыну ў Мікрараёне, атрымалі па 25 гадоў

Гаворка ідзе пра забойства, якое адбылося ў ноч з 26 на 27 снежня 2015 года ў дварах 1-га Мікрараёна. Трое маладых людзей пазнаёміліся з дзяўчынай і сабраліся "гульнуць" разам. Падчас гулянкі на кватэры ў аднаго з абвінавачаных, маладыя людзі ўжывалі алкаголь і наркотыкі. У хмяльным стане дайшло і да сэксуальных забаваў, у судзе гэта прагучала як "у вычварнай форме неаднаразова згвалцілі жанчыну". У нейкі момант дзяўчына пазваніла свайму 23-гадоваму знаёмаму, паскардзілася, што яе згвалцілі і папрасіла дапамогі. Той прыехаў абараняць дзяўчыну сам. Як толькі "ратавальнік" зайшоў у кватэру, завязалася бойка. Прыехаўшы мужчына быў забіты і памёр у той самай кватэры. У надзеі схаваць забойства, астатнія ўдзельнікі падзеяў пераапранулі маладога чалавека, вынеслі на вуліцу і паклалі на лаўку ў двары, а самі вярнуліся і працягнулі гулянку. У пэўны момант, калі мужчыны ў кватэры паснулі, дзяўчына выйшла з кватэры і паведаміла ў міліцыю пра згвалтаванне ды іншыя падзеі той ночы. Троіца была затрыманая і з тае пары (амаль год) знаходзілася пад вартай.

У судзе абвінавачваемых ахарактарызавалі скрайне негатыўна - усе не працуюць, маюць базавую або сярэднюю адукацыю (пры тым, што іх узрост ад 24 да 29 гадоў), раней судзімыя і не адзін раз. Інкрымінавалі ім цэлы шэраг злачынстваў: забойства, згватлаванне, гвалт у дачыненні да асобы якая выконвае грамадскі абавязак, а старэйшы мужчына быў абвінавачаны яшчэ і ў крадзяжы асабістых дакумантаў. Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма і ўся троіца была прызнана вінаватай. Двое малодшых злачынцаў атрымалі пакаранне па 25 гадоў пазбаўлення волі, з якіх першыя 5 гадоў яны будуць у вязніцы, а наступны тэрмін у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыма. Старэйшы (улічваючы, што не адбыў свой тэрмін па мінуламу прыгавору суда) атрымаў 25 гадоў і 6 месяцаў, як і астатнія, першыя 5 гадоў ён будзе ў вязніцы, а астатні тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прыгавор яшчэ можа быць абскарджаны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Па 25 гадоў

Амаль праз год следства і суда маладыя людзі, забўшыя мужчыну ў Мікрараёне, атрымалі па 25 гадоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение