21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

09:00

-2

5 м/с

980 гПа

Орша, Здарэнні

Подлы Казанова

13.12.2016 14:09

2697 праглядаў, 0 каментароў

Схільнасць да золата маюць не толькі дзяўчыны. Махляр асуджаны ў Оршы па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу.

У Оршы адбыўся судовы працэс над махляром, які пад рознымі падставамі браў "панасіць" у дзяўчын залатыя ўпрыгожанні, а потым не вяртаў іх. Праз сайт знаёмстваў ён выходзіў на дзяўчын ад 15 да 27 гадоў, пачынаў сустракацца з імі. Дзякуючы свайму характару, сваім паводзінам ён уваходзіў у давер да дзяўчын, з бацькамі, натуральна, знаёміцца не збіраўся - надта кароткімі звычайна былі стасункі. А вось да дзяўчыны, калі яна адна дома, прыходзіў. На "мясцовасці" ён даволі хутка арыентаваўся, дзе якія каштоўнасці. Прасіў "панасіць" залатыя ўпрыгожанні, напрыклад, пажартаваць з сяброў, паказаўшы ім пярсцёнак на пальцы, нібыта ён ажаніўся, а тыя прапусцілі дадзены факт біяграфіі. У выніку злачынца сабраў "ураджай" з дзясятка ювелірных упрыгожанняў - завушніцы, залатыя ланцужкі і бранзалеты, пярсцёнкі. Наіўнасць дзяўчын і няздольнасць адрозніць сапраўдныя высокія пачуцці ад халоднага бандыцкага разліку спрыяла махляру. Адна з пацярпелых перадала яму ўсе ўпрыгожанні, а таксама ноўтбук і відэакамеру.

Адметна, што ў міліцыю з заявай звярнулася толькі адна дзяўчына. Яна цярпела, аднак махляр неяк збіў яе, калі прыйшоў да яе п'яны. "Казанову" судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: махлярства, крадзеж з пранікненнем у жытло, нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Як часта бывае ў такіх судовых працэсах, пацярпелыя ад махляра дзяўчыны плакалі, выціралі слёзы і прабачалі свайго 25-гадовага ашуканца. Але ад чарговага, ужо 4-га візіту ў турму за падобныя дзеянні гэта яго не ўратавала. Ён асуджаны да 3,5 гадоў калоніі строгага рэжыму. З прысудам ён не пагадзіўся і будзе абскарджваць яго.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Подлы Казанова

Схільнасць да золата маюць не толькі дзяўчыны. Махляр асуджаны ў Оршы па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение