03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Грамадства

Два месяцы суда

05.02.2014 20:28

3129 праглядаў, 0 каментароў

Суд наконт аршанскага пікета па праблеме аварыйнага маста цягнецца другі месяц - паведамляе ПЦ "Вясна"

Мясцовыя актывісты Юры Нагорны і Яўген Анішчанка спрабуюць аспрэчыць забарону на акцыю, якая планавалася яшчэ 30 кастрычніка. Цяпер яны хочуць правесці такі самы пікет 29 сакавіка, бо праблема аварыйнага мосту цераз Днепр па-ранейшаму актуальная. Аварыйны мост з дзіркамі, па якім забаронены рух транспарту, але вымушаны хадзіць мінакі – адна з самых галоўных праблем Оршы. Таму актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўген Анішчанка і актывіст Руху "За свабоду" Юры Нагорны яшчэ ў кастрычніку мінулага года падалі заяўку на пікет па гэтай праблеме ў Аршанскі райвыканкам.

Але акцыю не дазволілі, бо заяўнікі не змаглі заключыць дамовы на абслугоўванне акцыі з міліцыяй, медыкамі і камунальным прадпрыемствам "Спецаўтабаза". Дамовы на дзяжурства медыкаў і міліцыянтаў, а таксама наконт прыборкі тэрыторыі пасля масавых акцый патрабуюцца ў адпаведнасці з рашэннем гарвыканкаму. І вось цяпер у судзе аршанскія актывісты змагаюцца за тое, каб адказныя структуры таксама выконвалі рашэнне ўладаў. Бо інакш скарыстацца правам на правядзенне масавых мерапрыемстваў проста немагчыма, гаворыць Юры Нагорны:

"З райаддзела міліцыі і з цэнтральнай паліклінікі нам адказалі, што дамовы будуць заключаць толькі калі нам дазволяць акцыю. А з камунальнага прадпрыемства "Спецаўтабаза" мы ўвогуле не атрымалі аніякага адказу. Прадстаўнікоў гэтых структур мы і выклікалі ў суд. Бо спачатку мы спрабавалі судзіцца з райвыканкамам па факце адмовы, але на працэсе высветлілася, што ўлады фармальна маюць рацыю, забараняючы пікет. А вось змусіць медыкаў, міліцыянтаў і камунальнікаў да заключэння дамоваў перспектыва ёсць".

Судовы працэс паводле скаргі аршанскіх актывістаў распачаўся яшчэ 17 снежня мінулага года. Яўген Анішчанка і Юры Нагорны патрабуюць, каб камунальнікі, райаддзел міліцыі і паліклініка пагадзіліся на заключэнне дамоў. Разбор акалічнасцяў зацягнуўся, кажа спадар Нагорны:

"Праблемы паўстаюць адна за адной: спачатку мы не змаглі знайсці ў Оршы адваката, каб ён быў згодны бараніць нашы інтарэсы. Давялося наймаць абаронцу ў Віцебску. Потым пачаліся складанасці з прадстаўнікамі адказных службаў. Так, юрысты з міліцыі і паліклінікі ў адзін голас гавораць, што ў іх нават няма прэйскуранту на паслугі паводле замоваў прыватных асоб. Пры гэтым падкрэсліваюць, што паслугі насельніцтву – гэта не асноўны від дзейнасці міліцыі і медыкаў. Прадпрыемства "Спецаўтабаза", як высветлілася, таксама не мае прэйскуранта на прыборку тэрыторыі па замове прыватных асоб. Вывезці смецце з двара – калі ласка, а вось прыбраць пасля акцыі – нібыта ніяк!

У такім выпадку незразумела, навошта ў рашэнні гарвыканкаму пералічаны гэтыя службы, з якімі арганізатары мусяць заключаць дамовы, калі самі службы не ў стане гэта зрабіць? Выглядае, што рашэнне пра парадак арганізацыі масавых акцый проста недасканалае, але ж на яго спасылаюцца, калі нам адмаўляюць!"

Наступнае, і апошняе, як мяркуюць аршанскія актывісты, судовае пасяджэнне прызначана на 12 лютага. З часу запланаванага ў кастрычніку пікета прайшло амаль паўгода! Аднак праблема аварыйнага моста па-ранейшаму актуальная: ён зачынены на рамонт, але тэрміны рамонту – неакрэсленыя, што са сродкамі на гэты рамонт – таксама невядома, а мінакі мусяць хадзіць па мосце з дзіркамі, што з'яўляецца небяспечным для жыцця. І таму Юры Нагорны і Яўген Анішчанка хочуць арганізаваць і правесці пікет па гэтай праблеме хаця б 29 сакавіка, у належным парадку заключыўшы дамовы. А да таго яны плануюць уздымаць гэту вострую праблему падчас выбарчай кампаніі: Яўген Анішчанка вырашыў балатавацца ў Аршанскі райсавет, а Юры Нагорны працуе ў ініцыятыўнай групе аднаго з патэнцыйных кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў Аршаншчыны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Два месяцы суда

Суд наконт аршанскага пікета па праблеме аварыйнага маста цягнецца другі месяц - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение