18:00

+3

6 м/с

981 гПа

21:00

+1

5 м/с

982 гПа

00:00

+1

5 м/с

983 гПа

03:00

-0

5 м/с

985 гПа

06:00

-4

3 м/с

987 гПа

Орша, Здарэнні

"Паціху" скрала партманэ

23.12.2016 09:15

3026 праглядаў, 0 каментароў

Жыхарка вёскі Заслонаўка скрала партманэ з еўра, далярамі, беларускімі і расейскімі рублямі наўпрост на аршанскім вакзале.

Крадзеж даволі буйной сумы грошай здарыўся ў Оршы. Кіраўнік таварыства з абмежаванай адказнасцю з Магілёва быў у нашым горадзе праездам. Выпадкова ён пакінуў гаманец на крэсле, а сам сышоў. 38-гадовая сяльчанка з вёскі Заслонаўка Аршанскага раёна села на ягонае месца і ўбачыла нечаканае "шчасце". Незаўважна забраўшы партманэ з грашыма, жанчына пайшла і села ў сваю электрацыю, адправілася ў родную вёску. А ў гаманцы было сваё "эльдарада": па звестках СБ, у гаманцы знаходзіліся 1,2 тысячы даляраў ЗША, 500 еўра, 50 тысяч расейскіх рублёў і 300 беларускіх рублёў.

Аднак за падобныя дзеянні надыходзіць і адказнасць. Камеры відэаназірання на чыгуначным вакзале Оршы паказалі, што жыхарка Заслонаўкі нават не спрабавала знайсці гаспадара партманэ, а наадварот, пастаралася максімальна хутка пакінуць будынак вакзала. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў знайшлі жанчыну ў яе вёсцы, на той момант яна патраціла ўжо частку грошай, што былі скрадзены. За таемнае скраданне чужой рэчы жанчыне пагражае да 3-х гадоў турэмнага зняволення.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: "Паціху" скрала партманэ

Жыхарка вёскі Заслонаўка скрала партманэ з еўра, далярамі, беларускімі і расейскімі рублямі наўпрост на аршанскім вакзале.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение