03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Грамадства

І зноў аб карупцыі

07.02.2014 16:25

4886 праглядаў, 3 каментара

Нашы карэспандэнты паспрабавалі высветліць падрабязнасці ў сувязі з матэрыялам Хартыі-97 аб карупцыі сярод аршанскіх чыноўнікаў

Матэрыял той быў апублікаваны на нашым сайце яшчэ 29 студзеня. Прачытаць яго можна тут.

Як нам удалося даведацца, ПВУП "ТопЕвроСтрой" сапраўды існуе і заснавальнікам яго з'яўляецца сын намесніка старшыні райвыканкама Івана Хурбатава Андрэй Хурбатаў. Праверка гэтага прадпрыемства сапраўды вядзецца, ажыццяўляюць яе КДБ і РАУС. Прычыну, па якой такая праверка была прызначана, нам даведацца не ўдалося. У рамках гэтай праверкі для допыту выклікаліся кіраўнікі многіх аршанскіх прадпрыемстваў, у першую чаргу са структурных падраздзяленняў будтрэста і электрычных сетак. Вынікаў праверкі пакуль няма, але па наяўнай неафіцыйнай інфармацыі нейкія парушэнні выяўлены былі.

Што характэрна, калі міліцыя задавала кіраўнікам пытанні выключна ў эканамічнай галіне, то рыцары плашча і кінжала пастаянна спрабавалі знайсці яшчэ і нейкі палітычны падтэкст. Аказалася, што ціск на аднаго з актывістаў БСДП Барыса Крупнова звязана менавіта з гэтай справай, бо Крупноў з'яўляўся галоўным інжынерам той самай фірмы. Мабыць, камусьці з мясцовых чэкістаў хочацца атрымаць прэмію за раскрыццё у Оршы нейкай змовы, замяшанай на палітыцы і карупцыі адначасова.

Менавіта па прычыне такога ціску Барыс Крупноў сабраўся пакінуць краіну, а магчыма яе ўжо пакінуў.

Пры з'яўленні новай інфармацыі будзем інфармаваць нашых чытачоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: І зноў аб карупцыі

Нашы карэспандэнты паспрабавалі высветліць падрабязнасці ў сувязі з матэрыялам Хартыі-97 аб карупцыі сярод аршанскіх чыноўнікаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение