09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

"Хрушы" ў "Суседзях" на 1 Мая

31.12.2016 13:21

5002 прагляду, 11 каментароў

У аршанскай краме "Суседзі" па вуліцы 1 Мая, 28 выяўлена шмат пратэрмінаванай прадукцыі - халва, ёгурты, рыба.

Рух за чысціню крамаў і якасць прадукцыі ў іх — "Хрюши против. Беларусь" здзейсніў чарговы рэйд па Оршы. На гэты раз валанцёры руху завіталі ў краму гандлёвай сеткі "Суседзі" па вуліцы 1 Мая, 28. За свой агляд крамы валанцёры "Хрушаў" паспелі знайсці шмат пратэрмінаванай халвы, печыва, ёгуртаў, а таксама рыбу. Даўно выйшаў тэрмін прыдатнасці і для дзіцячых сокаў, якія прадаваліся ў краме, нібыта так і трэба. У прысутнасці валанцёраў дзве супрацоўніцы крамы вылілі пратэрмінаванае малако ў вёдры, парэзалі ўпакоўкі з халвой, печывам. Таксама прадстаўніца "Суседзяў" паабяцала разабрацца ў сітуацыі і пакараць вінаватых у тым, што на прылаўках крамы знаходзілася шмат пратэрмінаванай прадукцыі.

На гэтым тыдні стала канчаткова вядома, што рух "Хрюши против. Беларусь" узнік ад такога ж руху ў Расеі, які шчыльна звязаны з пракрамлёўскім рухам "Наши" і атрымліваў гранты ад уладаў РФ. Але беларускія прадстаўнікі "Хрушаў" заявілі аб тым, што дзейнічаюць незалежна ад сваіх расейскіх калег і іх дзейнасць накіравана выключна на паляпшэнне абслугоўвання ў крамах.

У Оршы "Хрушы" наведалі крамы "Алмі" на вуліцы 60 год БССР, "Івасі" на праспекце Тэкстыльшчыкаў (дзе надрэзаныя пачкі потым незаконна вярнулі на прылавак) і нават звярнуліся да райвыканкама. Цяпер адбыўся візіт і ў яшчэ адну гандлёвую сетку — "Суседзі". Жыхары Оршы, у тым ліку і ў каментарах на сайце orsha.eu актыўна абмяркоўваюць дзейнасць валанцёраў і абураюцца маштабамі падману кліентаў у аршанскіх крамах. Відавочна, што падобныя візіты неабходныя і ў іншыя крамы іншых гандлёвых сетак, якія прысутнічаюць у горадзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Хрушы" ў "Суседзях" на 1 Мая

У аршанскай краме "Суседзі" па вуліцы 1 Мая, 28 выяўлена шмат пратэрмінаванай прадукцыі - халва, ёгурты, рыба.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение