03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Грамадства

І зноў ацяпленне

10.02.2014 21:55

3018 праглядаў, 2 каментара

У рэдакцыю сайта прыйшоў ліст пра чарговую праблему ацяплення. Прыводзім яго без змен:

"На двары люты.Сярэдзіна зімы, а ў некаторых кватэрах ацяплення як не было. Спачатку ацяпляльнага сезона ў кватэры № 51 у доме № 54 па вул. Міра ацяпленне лічыцца толькі на паперах. З 26 снежня, у самыя маразы перасталі цалкам абагравацца радыятары ацяплення ў кухні і спальні. Работнікі ЖЭУ-5 па заявах пісьмовай і вуснай наведваюць кватэру штодня. 30 снежня склалі акт: у залі (дзе грэюць батарэі) +15, у спальні + 11, у кухні +14. тройчы ў кватэры працавала зварка: выразалі вентылі, праверылі праходнасць ў крэставінах, знялі і прамылі радыятары. А ацяплення ўсё роўна няма.

У кватэры 51 пражывае пенсіянерка, інвалід II групы агульнага захворвання (пасля інсульту), проста пажылы чалавек.

А прычына вельмі простая. У кватэры № 47 размешчанай ніжэй паверхам выканана самавольнае пераабсталяванне сістэмы ацяплення. Замянілі сталёвыя трубы вертыкальнай разводкі ацяплення на трубы з поліпрапілена (у якіх ўнутраны дыяметр менш чым у сталёвых), тым самым парушылі цыркуляцыю цепланосбіта па ўсім стаяку.

На мае шматразовыя пісьмовыя звароты ў розныя інстанцыі ад работнікаў ЖЭУ-5 ідуць толькі адпіскі. Апошнюю атрымала сёння. Аказваецца ў нас наладжана сістэма ацяплення. Разгадка ў іншым: кватэру № 47 у 2013 годзе набыў Пац Дзмітрый Віктаравіч сваяк нам. старшыні Аршанскага райвыканкама.

Так што ім усё можна, а на простых грамадзян, тым больш старых, пляваць. Хай мерзнуць?"

Ад рэдакцыі: мы не можам пацвердзіць, што праблема дадзенага дома менавіта ў пераабсталяванні сістэмы - гэта толькі меркаванне чытача , якое мы публікуем для абмеркавання. Але пасля некалькіх тэлефонных званкоў зробленых жыхарам названага дома можам пацвердзіць - праблема існуе рэальна і выправіць сітуацыю ў камунальных службаў пакуль так і не атрымалася.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: І зноў ацяпленне

У рэдакцыю сайта прыйшоў ліст пра чарговую праблему ацяплення. Прыводзім яго без змен:

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение