Жыхары Оршы пачынаюць фіксаваць парушэнні правілаў ПДР і самастойна выкладаць у сеціва. Так, учора на Ю-туб з'явілася відэа несанкцыянаванай аўтамабільнай паркоўкі каля паліклінікі льнокамбіната пад аўтарствам Максіма Пруднікава. Відэа зафіксавала, што на ўчастку дарогі які пазначаны знакам "Рух забаронены" прыпаркавана адначасова некалькі аўтамабіляў. На многіх аўтамабілях лёгка чытаюцца нумары. Забараняльны знак стаіць на гэтым участку не проста так. За будынкам паліклінікі знаходзіцца бальніца і ў гэтую бальніцу нярэдка на медыцынскім транспарце дастаўляюць хворых, адпаведна, прыпаркаваныя аўтамабілі могуць перашкаджаць руху спец.транспорта.
Раней мінская міліцыя стварыла спецыяльны сайт "перахоп", які хутка стаў папулярным па ўсёй краіне. Ідэя сайта ў тым, каб грамадзяне маглі самастойна выстаўляць відэа і фота злачынстваў і правапарушэнняў, у тым ліку, на дарогах. Але раней аршанцы не карысталіся магчымасцямі дадзенага сайта. Як ні дзіўна, не карысталіся таксама да ўчорашняга дня. Учора на "перахопе" з'явілася першае паведамленне з нашага горада з фатаграфіяй. У паведамленні гаворыцца "10 лютага, час 23-20, адрас Орша, вуліца Бялінскага № 9, дом 7. Форд Мондео цалкам перакрыў праезд і выезд да трох пад'ездаў. У дадзеных дамах у асноўным пражываюць ветэраны ВАВ і пенсіянеры, да якіх не можа праехаць хуткая дапамога. Каб выехаць прыйшлося тэлефанаваць у даі." Фота можна ўбачыць на прэв'ю да дадзенага артыкула.