10 аршанцаў уганараваны званнем "Чалавек года Віцебшчыны". Пройдзем па ўсіх лаўрэатах паводле намінацый.
Культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне: дырэктар дзіцячай школы мастацтваў № 3 Людміла Каровіна.
Прамысловасць: дырэктар інструментальнага заводу Валерый Лутай. Прадзільніца аршанскага ільнокамбіната Ларыса Літвінава.
Закон і парадак: начальнік аддзела ўнутраных спраў Оршы Анатоль Сільчанка.
Сфера паслуг: дырэктар КУП "Рынак" Аршанскага райвыканкама Галіна Асташова.
Адукацыя і навука: дырэктар Аршанскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжу Генадзь Сіняўскі.
Энергетыка, транспарт, камунікацыя: электраманцёр па рамонце апаратуры філіі "Аршанскія электрасеці" прадпрыемства "Віцебскэнерга" Ўладзімір Кальцоў.
Машыніст электравоза аршанскага дэпо Ігар Базылеў.
Архітэктура, будаўніцтва, дарожная гаспадарка: дырэктар Аршанскага мантажнага ўпраўлення Аляксандр Жвікаў.
Аграпрамысловы комплекс: аператар жывёлагадоўчага комплексу ААТ "Маяк Высокае" Уладзімір Яроменка.