15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Рэкорднае хамства

27.02.2017 19:07

3705 праглядаў, 2 каментара

Меньш чым за 5 хвілін жанчына паспела справакаваць 2 канфлікты

Нажаль, у святочныя дні не ўсе аршанцы маюць святочны пазітыўны настрой, не рэдка падрыхтоўка да святаў выклікае і негатыўныя эмоцыі, што перарастае ў сваркі. Дзве такія сваркі маглі назіраць некалькі дзесяткаў наведвальнікаў крамы "Гасцінец" па вуліцы Магілёўскай, прычым, абедзве з іх справакавала адна і тая пакупніца на 23 лютага.

У гэты дзень пасля абеду каля касаў былі чэргі (традыцыйная з'ява для ўсіх святочных дзён), адна з касаў толькі-толькі адкрылася і каля яе хутка ўтварылася чарга, прынамсі, з 5 чалавек. Другім у чарзе стаяў мужчына і калі прадаўшчыца была гатовая пачаць "прабіваць" яго пакупкі чаргу распіхала жанчына, якая без нейкіх тлумачэнняў пачала піхаць свае тавары перад таварамі таго самага мужчыны. Узнікла непаразуменне, мужчына запытаў: "Што вы робіце?" Нахабная пакупніца паспрабавала тлумачыць, што яна спяшаецца, што яна цяжарная (знешне яна на цяжарную падобная не была) і што ў мужчынскі дзень усе мужчыны павінны саступаць жанчынам. Гэтыя аргуманты на пакупніка эфекту не зрабілі і той надта ўступаючы ў спрэчку, проста адсунуў тавары нахаюніцы, настаяўшы, каб спачатку разлічылі яго - ён таксама спяшаўся. У адказ на мужчыну з боку "цяжарнай" пасыпаўся цэлы шэраг абразаў і абвінавачанняў: ён і не мужык, ён і нахабнік, ён увогуле не туды залез і г.д. Мужчына калі і выказваўся ў адказ, то даволі карэктна і каротка - правакаваць большую сварку ён не стаў. Але крыкі самой жанчыны прыцягнулі ўвагу да яе з боку іншых прысутных у краме, у прыватнасці, увагу адміністратара. І аказалася, што жанчына прыйшла ў "Гасцінец" не толькі з нахабствам, але яшчэ і з маленькім сабачкам, хаця на дзвярах крамы сць знак азначаючы, што з жывёламі заходзіць нельга. Адміністратар даволі карэктна зрабіла заўвагу скандалістцы і запатрабавала, каб тая вывела жывёлу з крамы. Увага жанчыны пераключылася на адміністратарку. І хаця прдаўцы разлічылі гэтую жанчыну і ахова дала ёй без нейкіх штрафаў, затрыманняў, міліцыі і разборак сыйсці, выходзіла з крамы жанчына ругаючыся на ўсіх на каго толькі магла, не зважаючы, нават, на тое, што побач з ёй усе хамскія паводзіны назірала яе дачка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рэкорднае хамства

Меньш чым за 5 хвілін жанчына паспела справакаваць 2 канфлікты

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение