1 USD
= 2.44 BYN
1 EUR
= 2.83 BYN
10 PLN
= 6.19 BYN
10 CNY
= 3.81 BYN
100 RUB
= 3.43 BYN
100 UAH
= 9.31 BYN
12:00

+11

8 м/с

979 гПа

15:00

+11

7 м/с

978 гПа

18:00

+13

8 м/с

975 гПа

21:00

+13

9 м/с

974 гПа

00:00

+12

10 м/с

974 гПа

Орша, Палітыка

Увага да народа зашкаліла

11.03.2017 09:44

3279 праглядаў, 40 каментароў

Аршанскія ўлады павітаюць удзельнікаў "Маршу недармаедаў" песнямі Кіркорава і Міхайлава?

На Цэнтральнай плошчы Оршы каля Дома гандлю 12-га сакавіка а 13:00 прызначаны мірны пратэст супраць Дэкрэта на дармаедаў. Улады загадзя сталі рыхтавацца да пратэстаў і развесілі гукаўзмацняльную апаратуру. 10-га сакавіка некалькі разоў на плошчы ўключалася гучная музыка, тая ж самая расейская поп-музыка, якую круцяць і па расейскіх тэлеканалах, якія дагэтуль транслююцца ў Беларусі. У прыватнасці, для аршанцаў прагучалі старыя хіты Стаса Міхайлава, Філіпа Кіркорава і іншых дзеячаў расейскай поп-сцэны. Ці засталіся аршанцы задаволеныя такой гучнай і навязлівай музыкай у самым цэнтры горада — невядома.

Аднак для многіх відавочна, што музыка ўключалася не дзеля азнаямлення аршанцаў з нейкімі песнямі, а дзеля таго, каб праверыць, наколькі гукаўзмацняльная сістэма на плошчы здолее "пераглушыць" тых, хто 12-га сакавіка выйдзе на плошчу і будзе там выступаць за свае канстытуцыйныя правы. Гук сістэмы і сапраўды някепскі, але адзін з мінакоў адрэагаваў на пытанне карэспандэнта orsha.eu з усмешкай: "Ну, значыць, і я гучней буду крычаць "Жыве Беларусь" і "Не дэкрэту № 3".

Падобныя меры мясцовыя ўлады прадпрымалі і ў Пінску з Маладзечнам. На Палессі райвыканкам напярэдадні пратэстаў абгарадзілі двума шэрагамі плота, што, паводле журналістаў, яскрава намякае на стаўленне ўлады да людзей, а ў Маладзечне за дзень да пратэстаў на плошчы нечакана... пачаўся рамонт. Тым не менш, маладзечанцам гэта не перашкодзіла, і акцыя ў горадзе сабрала каля 1 000 чалавек. Пасля ёй былі затрыманы палітыкі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч, Алесь Абрамовіч і Вольга Кавалькова, а таксама журналіст БелаПАН Сяргей Каралевіч. Бачна, што ўлады рукамі сілавікоў спрабуюць зменшыць хвалю пратэстаў, аднак незадаволеных становіцца яшчэ больш.

Пратэст у Оршы, які пройдзе якраз за маладзечанскім, на думку юрыстаў, якія знаходзяцца ў Маладзечанскім РАУС, будзе знакавым. Ён пакажа альбо страх народа перад рэпрэсіямі ўладаў, альбо прадэманструе стомленасць людзей маўчаць і цярпець.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Увага да народа зашкаліла

Аршанскія ўлады павітаюць удзельнікаў "Маршу недармаедаў" песнямі Кіркорава і Міхайлава?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение