Агулам у Аршанскі Савет дэпутатаў павінна быць абрана 37 дэпутатаў. Са спісу кандыдатаў адразу ж бачна каго ўлады будуць прапіхваць у дэпутаты. Па большасці акругаў ідзе адзін чыноўнік або дырэктар, а другі дробны бюджэтнік. Напрыклад, па Копысі вылучаецца намеснік дырэктара "Юбілейнага" і настаўніца малодшых класаў. Або па акрузе №22 ідзе дырэктарка школы, а яго канкурэнтка медсястра. Выключэнне склалі ўсяго толькі 6 акругаў на якіх вылучаецца па тры кандыдатаы. І па ўсіх гэтых акругах трэцімі сталі сябры ЛДПБ. Пры чым, відавочна, ЛДПБ не плануе перамагаць на гэтых выбарах - па яксці кандыдатаў бачна, што яны ні на што не прэтэндуюць.
Асобна варта адзначыць, што на выбары ідуць і высокія чыноўнікі. Напрыклад, у дэпутаты ідзе намеснік старшыні выканкаму Віктар Калачоў. Што ў прынцыпе, не лагічна сумяшчаць такія пасады. Тэарэтычна, Савет дэпутатаў павінен кіраваць чыноўнікамі, а тут атрымліваецц сумяшчэнне: сам кіруеш, сам падначальваешся. Таксама ў дэпутаты ідуць ваенны камісар райна, начальнік адукацыі, дырэктар Камгасу, начальнік МНС - усё гэта выканкамаўскія арганізацыі, якія таксама, у ідэале, мусяць падначальвацца Савету дэпутатў.