Як бы холад не стараўся, але лета непазбежна набліжаецца. А значыць, нажаль, і пагроза лясных пажараў. Пасля пары тыдняў вольнага доступа ў лясы, улады зноў увялі абмежаванні на іх наведванне.
На днях мапа беларускіх лясоў зноў пажаўцела. У нашым рэгіёне абмежаванні на наведванне лясоў уведзены па ўсіх раёнах. Больш за тое, абмежаванні ўведзены па ўсёй краіне акрамя некалькіх раёнаў на захадзе.
Гэта азначае, што ў лес нельга заязжаць на транспарце без пільнай неабходнасці і разводзіць вагонь.