14 сакавіка ў Сенненскі РАУС звярнуўся непрацуючы грамадзянін 1978 года і паведаміў аб крадзяжы ў яго хляве. У перыяд з 14 гадзін 10 сакавіка да 16 гадзін 14 сакавіка неўсталяваны злачынца, узламаўшы замок, здзейсніў крадзеж прадуктаў, набору адвёртак і малярнага нажа. Страты былі налічаны ў 85 рублёў.
А таксама зводка УУС паведамляе, што ў г.Барань паступіла паведамленне аб крадзяжы з цялятніка. У перыяд з 20 гадзін неўсталяваны злачынец з незачыненага цялятніка здзейсніў крадзеж ланцуга транспарцёра. Злачынства здзейсніў працоўны 1991 года нараджэння. Страты ацэненыя ў 544 рублі.