00:00

+10

4 м/с

995 гПа

03:00

+9

3 м/с

994 гПа

06:00

+7

4 м/с

993 гПа

09:00

+10

5 м/с

992 гПа

12:00

+11

7 м/с

990 гПа

Орша, Здарэнні

Кралі тэхніку

23.03.2017 14:04

3443 прагляду, 0 каментароў

Зводка УУС на гэтым тыдні паведамляе пра даволі сур'ёзныя крадзяжы ў рэгіёне

Звычайна зводка УУС паведамляе пра вельмі дробныя крадзяжы на Аршаншчыне, але гэты тыдзень стаў выключэннем - у зводках даволі "дарагія" крадзяжы. Так, 18 сакавіка днём пасля супольнага распіцця алкаголю са знаёмым 59-гадовы мужчына заўважыў, што ў яго з дома знік ноўтбук.

У ноч з 20-га на 21-е сакавіка невядомы скраў мапед "Хорс", які застаўся начаваць на вуліцы каля дома гаспадара. Мапед быў ацэнены ў 1.500 рублёў.

У перыяд з 13 на 16-е сакавіка на будаўніцтве прыватнага дома невядомы сарваў замок з недабудаванага будынка і скраў электрарухавік ды розныя электраінструманты агулам на суму ў 200 рублёў.

А ў 89-гадовага пенсіянера, які пражывае на завулку Палявым у перыяд з 11 па 16 сакавіка пры невядомых абставінах было скрадзена 300 рублёў проста з дому.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кралі тэхніку

Зводка УУС на гэтым тыдні паведамляе пра даволі сур'ёзныя крадзяжы ў рэгіёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение