12:00

+16

7 м/с

984 гПа

15:00

+17

7 м/с

983 гПа

18:00

+16

6 м/с

983 гПа

21:00

+14

7 м/с

983 гПа

00:00

+13

7 м/с

983 гПа

Орша, Здарэнні

Прывёз гашыш з Расеі

23.03.2017 16:25

3388 праглядаў, 0 каментароў

Аршанец затрыманы ў Менску з 60 г гашыша, завезенага з Расеі.

У Менску затрыманы 36-гадовы жыхар Оршы, які, па меркаванні супрацоўнікаў унутраных спраў, прыехаў у сталіцу з мэтай продажу гашыша. Пры чалавеку знойдзена болей за 60 грамаў гашыша, які, як усталявана, быў завезены ў Беларусь з тэрыторыі Расеі. Пры асабістым даглядзе пры мужчыне знойдзены тавар, пачата крымінальная справа. Затрыманы мужчына працуе на адным з заводаў. Раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся. Цяпер яго падазраюць у збыце наркатычных сродкаў, яму пагражае ад 5 да 8 гадоў турэмнага зняволення.

За апошні час з Оршай былі звязаныя яшчэ дзве справы з наркотыкамі. У лютым 47-гадовы аршанскі наркаман пры прыбыцці супрацоўнікаў міліцыі праглынуў упакоўку з метадонам. А ў сакавіку 55-гадовы аршанец быў затрыманы з яшчэ двума людзьмі ў падазрэнні ў перавозцы таго ж метадона. Варта адзначыць, што вельмі часта наркатычныя сродкі пранікаюць на тэрыторыю Беларусі з суседняй Расеі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прывёз гашыш з Расеі

Аршанец затрыманы ў Менску з 60 г гашыша, завезенага з Расеі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение