Пажар узнік 5-га красавіка, сігнал пра агонь паступіў ратавальнікам а 18:09. Яны неадкладна выехалі на месца здарэння, у 9-павярховы дом. Гаспадыні 1966 года нараджэння не было дома, а яе муж 1964 года нараджэння ляжаў на падлозе ў вітальні. Газадымаабарончая служба вынесла мужчыну з дома. Брыгада хуткай дапамогі агледзела мужчыну, які, на шчасце, не пацярпеў на пажары і не адчуваў патрэбы ў шпіталізацыі. Агонь пашкодзіў маёмасць у кухні і завэндзіў сцены. Прычына пажару ўсталёўваецца, папярэдняя версія - неасцярожнасць пры курэнні.
Фота — МНС.