Як паведамляе зводка УУС, 7 красавіка а 10 гадзіне у Аршанскі РАУС звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік 1935 г.н. і паведаміў, што неўсталяваны злачынец, узламаўшы замок, пранік у яго машыну "Мэрсэдэс Спрынтэр" і здзейсніў крадзеж аўтамагнітолы, радыёстанцыі і відэарэгістратара. Шкода склала 150 рублёў.
А 4 красавіка 18-й гадзіне звярнуўся працоўны 1975 г.н. і паведаміў аб крадзяжы грошай у суме 100 рублёў. Супрацоўнікамі міліцыі ўстаноўлена, што злачынства здзейсніла аднавяскоўка, рабочая 1989 года нараджэння.