00:00

-0

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Здарэнні

Маршрутка збіла школьніка

10.04.2017 19:09

4125 праглядаў, 3 каментара

Надзвычайнае здарэнне: на праспекце Тэкстыльшчыкаў маршрутка збіла школьніка.

У Оршы маршрутка збіла школьніка, які раптоўна выбег на дарогу, паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

ДТЗ адбылося яшчэ 8-га красавіка ў 10.05 у раёне дома №34 па вул.Тэкстыльшчыкаў. "Газель" з кіроўцам 1969 года нараджэння і чатырма пасажырамі рухалася па маршруце №5, калі раптам па-за пешаходным пераходам з тратуара выскачыў хлопчык. Кіроўца паспрабаваў сысці ад сутыкнення, выехаў на сустрэчную паласу, але ўсё роўна зачапіў дзіця.

Хлопец яшчэ змог дабегчы да ходніку, дзе спыніўся з-за траўмы", - растлумачыў Аляксандр Казючыц. Аказалася, што 8-гадовы хлопчык, навучэнец 2-га класу адной са школ горада, спяшаўся забраць ровар у бабулі і вырашыў зрэзаць шлях. У выніку сутыкнення зарабіў пералом правай галёнкі і быў шпіталізаваны. Ніхто з пасажыраў маршруткі не пацярпеў. Кіроўца не мае парушэнняў ад 2015 года. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе акалічнасці.

ДАІ нагадвае дарослым аб неабходнасці больш уважліва сачыць за дзецьмі, асабліва паблізу небяспечных аб'ектаў, у тым ліку каля праезнай часткі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Маршрутка збіла школьніка

Надзвычайнае здарэнне: на праспекце Тэкстыльшчыкаў маршрутка збіла школьніка.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение