На праспекце Тэкстыльшчыкаў 31 А гарэла кватэра. Гаспадыня-пенсіянерка, жанчына 1946 года нараджэння пражывае ў кватэры з мужам, інвалідам па апорна-рухавым апараце. Калі адбылося ўзгаранне, жанчына знаходзілася на кухні, а мужчына ляжаў у пакоі на ложку. Верагодна, пажар узнік з-за неасцярожнасці мужчыны пры курэнні, паведаміла "Віцьбічам" афіцыйны прадстаўнік абласного УМНС Марына Фандо.
Жанчына ўбачыла, што пасцельныя прыналежнасці тлеюць, адчула пах дыму. Яна самастойна выцягнула мужа ў калідор і выклікала пажарных. Але стаяць і проста чакаць іх прыезду не стала, а паспрабавала самастойна ліквідаваць пажар. І гэта ёй удалося. Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу з апёкамі другой ступені.
Тыдзень таму ў Оршы быў уратаваны на пажары яшчэ адзін мужчына.