Неверагодныя катаклізмы з надвор'ем адбываюцца ў нашым горадзе. На двары ўжо 11-га траўня, а ў Оршы і Барані ...выпаў снег. Даволі халодная сёлетняя вясна яшчэ не спыніла прыносіць людзям непрыемныя сюрпрызы. На момант публікацыі гэтага матэрыялу ў Оршы толькі +2° цяпла. Надвор'е воблачнае, вільготнасць складае 70%. Да 15:00 чакаецца нязначнае павышэнне тэмпературы да 6°С. А ўначы Оршу і Аршанскі раён чакаюць замаразкі ад -1°С да -3°С.
Снег пакрыў увесь горад. Частка здымкаў узята з сацыяльных сетак, аршанцы актыўна дзеляцца імі з сябрамі. Травеньскі снег стаў вялікай нечаканасцю, ды і тэмпература значна ніжэй за звычайную ў траўні.
Што датычыць надвор'я ў бліжэйшыя дні, то нас чакае паляпшэнне. У пятніцу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, а з суботы да панядзелка над Оршай заззяе сонца, тэмпература прагназуецца сіноптыкамі ў раёне 13-17°С.