У 2016 годзе ў Оршы было зафіксавана вельмі многа крадзяжоў ровараў. Пачаліся крадзяжы і ў новым, 2017 годзе. Рабочая 1972 года нараджэння паведаміла міліцыі, што ў перыяд з 19 гадзін 6 траўня па 9:40 7-га траўня невядомы злачынца скраў яе ровар з незачыненага пад'езда жылога дома. Пры гэтым ніхто з суседзяў таксама не падняў шум, верагодна, не западозрыўшы чагосьці дзіўнага. Скрадзены горны ровар "Greenway" 2014 года выпуску. Матэрыяльная шкода ацэньваецца ў 100 рублёў. Пачата крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Адбыўся крадзеж і на Сенненшчыне. Настаўнік 1963 года нараджэння паведаміў, што з 28 сакавіка па 10 траўня невядомы злачынца з незачыненай адрыны скраў ёмістасці і металічныя трубы. Шкода ў матэрыяльным вымярэнні складае 75,6 рублёў. Пачата крымінальная справа.