09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Здарэнні

Жанчына ледзь не загінула (+фота)

15.05.2017 21:57

4420 праглядаў, 0 каментароў

Дарожна-транспартныя здарэнні ў Оршы

У раёне Усходняй 12-га і 14-га чысла адбыліся даволі падобныя аварыі. Так, вечарам 12 чысла два легкавіка сутыкнуліся на скрыжаванні вуліцаў Кірава і Пагранічная. Адзін легкавік урэзаўся ў багажнік другому. Па словах відавочцаў, у адным з легкавіку за стырном знаходзіўся супрацоўнік ДАІ ў штацкім.

14-га чысла ў гэтым жа раёне, але па іншы бок чыгункі адбылася вельмі падобная аварыя. Тут, такім жа чынам - бамперам у багажнік - сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавік (на фота). У абодвух выпадках пацярпелых няма.

Але адно здарэнне ледзь не стала трагічным. Яно таксама адбылося 12 чысла днём. На вялікім скрыжаванні Флёрава і 60 год БССР дзве жанчыны пераходзілі дарогу па пешаходным пераходзе - той пераход які знаходзіцца бліжэй да прыпынку 1-ы Мікрараён у бок Ільнокамбіната. Ісці яны пачалі амаль адначасова, але з розных бакоў дарогі. У гэты момант з боку прыпынку "Дом быту" да скрыжавання пад'ехаў аўтобус №13, кіроўца якога бачыў перад сабой абедзвюх жанчынаў і таму спыніўся перад пераходам. На вялікай хуткасці ў гэты ж самы час да пераходу пад'язжаў і чорны легкавік. Кіроўца легкавіка бачыў толькі адну жанчыну (якая ішла па частцы пераходу не закрытай спыніўшымся аўтобусам) і, не падумаўшы што з іншай часткі пераходу таксама мог быць пешаход, не скідваючы хуткасці, пайшоў на абгон аўтобуса па суседняй паласе. Жанчына таксама не магла бачыць аўтамабіль. Усё гэта адбывалася за лічаныя секунды, а на самім пешаходным пераходзе паміж жанчынай (яна, дарэчы, таксама бегла і не планавала спыняцца) і аўтамабілем адлегласць аказалася ў лічаныя сантыметры. Калі б жанчына паспела зрабіць яшчэ адзін крок то пры такой хуткасці яна, адназначна, загінула б. Пры гэтым вінаваты быў бы кіроўца - ён мусіў затармазіць перад пешаходным пераходам, пабачыўшы, што аўтобус, прапусціўшы пешахода, не працягнуў рух. Па нашай інфармацыі, жанчына маці двух дзяцей.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Жанчына ледзь не загінула (+фота)

Дарожна-транспартныя здарэнні ў Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение