У абодвух выпадках ахвярамі невядомых злачынцаў сталі пенсіянеркі. Прычым, у абодвух выпадках пенсіянеркі самі забываліся зачыняць дзверы ў свой дом, што і спрашчала зламыснікам справу. Так, вечарам 16-га мая адна з пацярпелых (60-гадовая жанчына) заўважыла, што ў яе знікла 650 рублёў і 20 даляраў. Уласныя разважанні прывялі яе да думкі, што злачынца скарыстаўся не зачыненымі дзвярыма яшчэ днём з 11 да 14 гадзін.
У другім выпадку пацярпелай стала 83-гадовая жанчына. Яе забыўчывасцю злачынца скарыстаўся ў перыяд з раніцы 15-га мая да 17-га мая. Толькі вечарам 17-га пенсіянерка заўважыла знікненне 400 рублёў. У абодвух выпадках злачынца пакуль не знойдзены.
Зводка УУС паведамляе, што абодва крадзяжы адбыліся ў Аршанскім раёне, але не ўдакладняе населены пункт.